У Брэсце ўвечары 1 студзеня адбылося ДТЗ з удзелам "хуткай" і электрычкі.
Як піша brestcity.com са спасылкай на ДАІ, здарэнне адбылося каля 18:50 на чыгуначным пераездзе на вуліцы Чырвонагвардзейскай. Электрычка зачапіла машыну хуткай дапамогі, якая стаяла з праблісковымі маячкамі: верагодна, кіроўца спыніўся занадта блізка ад пераезду.
Цягнік паехаў далей, нават не заўважыўшы судакранання. Аўтамабіль атрымаў нязначныя механічныя пашкоджанні. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.