Эксперты з замежжа ацэняць сітуацыю з прымусовай працай у Беларусі

03/06/2016 - 17:25

Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы 6 чэрвеня дасць заключэнне адносна сітуацыі з прымусовай працай у Беларусі. Пра гэта было заяўлена па выніках разгляду беларускага пытання на пасяджэнні камітэта ў межах 105-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе. Як інфармуе БелаПАН, афіцыйная ўрадавая дэлегацыя на чале з міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар`янай Шчоткінай 2 чэрвеня прадставіла камітэту краінавы даклад, у якім адхіліла абвінавачанне ва ўжыванні прымусовай працы ў Беларусі.

Сёлета прадстаўнікі беларускага ўрада ўпершыню адказвалі на прэтэнзіі ўпаўнаважанага органа МАП па выкананні канвенцыі № 29, якая абвяшчае забарону на прымусовую працу. Падставай для таго, каб разглядаць беларускае пытанне ў кантэксце гэтай канвенцыі, сталі асобныя палажэнні дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы (а сярод іх — дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства").

Практыку прымусовай працы ў Беларусі "крытычна асудзілі" ўрадавыя дэлегацыі ўсіх краін Еўрасаюза, Нарвегіі і Швейцарыі. Іх меркаванне падзялілі таксама прадстаўнікі Канфедэрацыі працы Расіі і польскага прафсаюза "Салідарнасць". У сваю чаргу ўрады Азербайджана, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Кітая, Кубы, Расіі і Туркменістана, а таксама прафсаюзы Венесуэлы і Малайзіі ўсталі на бок беларускіх уладаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі