Экс-вядоўца "Зоны X" на БТ выйшаў на волю па памілаванні

23/08/2024 - 13:01

Дзмітрый Лукша

Палітзняволены журналіст Дзмітрый Лукша, які вёў на БТ праграму "Зона X", выйшаў на волю па памілаванні. Разам з Дзмітрыем Лукшам вызвалілі і яго жонку Паліну Палавінка. Як паведамляюць крыніцы "Нашай Нівы", гэта адбылося яшчэ 3 ліпеня.

Былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" напрыканцы 2022-га году прысудзілі 4 гады калоніі, а яго жонцы — 2,5 гады калоніі. Дзянісу Яроўскаму і Канстанціну Ніканораву, якія таксама праходзілі па іх справе, прызначылі 1,5 года калоніі і 3 гады "хатняй хіміі" адпаведна.

Іх усіх абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі