Экс-супрацоўнікі "Белтэлекама" за "зліў" даных пра сілавікоў асуджаны на 11 год

08/02/2022 - 16:26

Два былыя супрацоўнікі "Белтэлекама" за "зліў" даных пра больш за паўтары сотні сілавікоў, суддзяў, прапагандыстаў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны. Суд над імі праходзіў у Мінску з восені мінулага года ў закрытым рэжыме.

Асуджаныя — гэта спецыяліст па продажах і інжынер электрасувязі. Іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса: "неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй", "дапамога ў распальванні сацыяльнай варожасці", "дапамога ў гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянера" і інш. Сцвярджаецца, што мужчыны "злілі" ў сацсеткі звесткі, да якіх мелі доступ па працы. Расследаваннем крымінальнай справы займаўся Цэнтральны апарат Следчага камітэта.

Праваабаронцы паведамляюць, што суддзёй Святланай Бандарэнка асуджаны Аляксей Бычкоўскі і Арцём Пархамовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі