Экс-канцлер Германіі Герхард Шродэр увайшоў у назіральную раду расійскай кампаніі

02/10/2026 - 17:31

Герхард Шродэр / Michael Kappeler/dpa/picture alliance

Экс-канцлер Германіі Герхард Шродэр увайшоў у назіральную раду расійскай кампаніі. Ён будзе займацца "суправаджэннем стратэгічнага развіцця" сеткі гіпермаркетаў Globus.

Уладальнік ТАА "Гіперглобус" і акцыянер глабальнай Globus Holding GmbH & Co Томас Брух патлумачыў прызначэнне Шродэра "неабходнасцю ўзмацнення экспертнай падтрымкі". Сам экс-палітык адзначыў важнасць захавання эканамічных сувязяў і інвестыцый у Расіі.

Раней Уладзімір Пуцін называў Шродэра пажаданым перамоўшчыкам з боку Еўропы ў дыялогу з Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі