Эканоміка вайны: як яна працуе і пры чым тут цэны — стрым з Бурым

12/10/2022 - 08:58
Яўген Буры / Еўрарадыё

Тэма “замарозкі” цэн нібыта адышла з інфармацыйнага парадку дня. Нават нягледзячы на тое, што ледзь не штодня ў Беларусі распачынаюць крымінальныя справы з нагоды “беспадстаўнага завышэння цэн”. Як гэта ні дзіўна гучыць, але актуалізавалі гэтае “цэнавое” рашэнне Лукашэнкі перасярогі аб магчымым… удзеле Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. 
 
Ці звязаныя “замарозка” цэн і пагроза ўцягвання рэжымам Беларусі ў вайну ва Украіне? Як гэтае рашэнне адаб’ецца на прадпрымальніках, бізнесе і эканоміцы Беларусі агулам? Як працуе эканоміка вайны і што варта рабіць у такіх умовах бізнесу? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік і кіраўнік АВВА, сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі