Эканаміст пра падатак на дэпазіты: Шукаюць крыніцы для бюджэту

11/11/2015 - 16:34

11 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". Яго тэкст пакуль не апублікаваны, з'яўляецца толькі неафіцыйная інфармацыя пра яго змест. Прадугледжваецца ўвядзенне з 1 красавіка 2016-га падаходнага падатку на некаторыя ўклады для фізічных асоб. Гэта тычыцца не ўсіх дэпазітаў, а толькі рублёвых тэрмінам менш за год і валютных — тэрмінам менш за два гады. Стаўка падаходнага падатку складзе 13%.

Гэта спроба зарабіць грошы, бо няма чым папаўняць бюджэт, лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў:

"Трэба шукаць крыніцы для бюджэту. З прадпрыемстваў няма чаго браць, шмат стратных і нізкарэнтабельных прадпрыемстваў. Гэта буйныя прадпрыемствы, якія раней папаўнялі бюджет. Урад спрабуе знайсці грошы, з чаго магчыма".

На думку эканаміста абкладаць падаткам самыя мінімальныя даходы — гэта не рацыянальна.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі