Чытаць болей: Дзяўчына з Брэста пракаментавала відэа пра пачак бюлетэняў у яе руках
Увечары ў сераду Кулічкова пракаментавала скандал сайту brestcity.com. Яна сцвярджае, што мела толькі адзін "утрая складзены бюлетэнь", а назіральнік яе напалохаў.
Як інфармуе Радыё Свабода, старшыня выбарчай камісіі таксама сказала, што Анастасія Кулічкова спалохалася і ў чацвер не выйшла на працу. Яна ўпэўнена, што ў дзяўчыны быў адзін бюлетэнь. "Чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку, — кажа Мосіна. — Ну а ён [назіральнік] яе ўзяў за руку?".
Старшыня камісіі збіраецца пісаць заяву на назіральніка ў міліцыю, бо ён нібыта хапаў яе за рукі і не даваў прайсці на ўчастак. Вашчанчук падаў скаргу ў акруговую камісію пра спробу ўкідаў бюлетэняў, якую ён зняў на відэа.
У якую краіну паехала Кулічкова, невядома. Яшчэ ўчора яна да 20-й гадзіны разам з мужам і Таццянай Мосінай сядзела ў школе. Па версіі Мосінай, яна "відаць на бальнічным". А пра паездку за мяжу сказала толькі сакратарка выбарчай камісіі.