Дзяржынскі футбольны клуб "Арсенал" працягне сваё існаванне

21/11/2022 - 11:49
"Арсенал" застаецца / t.me/arsenaldzerzhinsk

Дзяржынскі футбольны клуб "Арсенал" працягне сваё існаванне. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай яго заяве. Пасля прайграных пераходных матчаў і развітання з элітай з'явілася інфармацыя пра ліквідацыю.

"Сёння, калі эмоцыі ўлягліся, мы з упэўненасцю кажам, што ўжо з заўтрашняга дня пачынаем падрыхтоўку да ўдзелу "Арсенала" ў сезоне-2023 у першай лізе, — піша прэс-служба клуба. — Працягне сваё развіццё і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа: больш за 150 дзяцей і далей будуць займацца футболам пад сцягам "Арсенала". Таксама мы зробім усё магчымае, каб вялікі футбол вярнуўся ў горад Дзяржынск".

t.me/arsenaldzerzhinsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі