Дзярждэп пацвердзіў Ціханоўскай, што ЗША падтрымліваюць беларускі народ

16/12/2020 - 07:54

Злучаныя Штаты падтрымліваюць памкненні беларускага народа. Пра гэта намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган заявіў падчас віртуальнай дыскусіі са Святланай Ціханоўскай. Дыскусію арганізаваў нямецкі Фонд Маршала.

"Яны абмеркавалі палітычны крызіс у Беларусі, намеснік дзяржсакратара Біган пацвердзіў рашучую падтрымку ЗША гучных заклікаў беларускага народа да таго, каб яго голас быў пачуты пры вызначэнні лёсу сваёй краіны", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента.

Біган заклікаў да дыялогу паміж Каардынацыйнай радай і беларускімі ўладамі. Ён падкрэсліў, што важна правесці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбараў пад міжнародным назіраннем. Таксама намеснік дзяржсакратара заклікаў беларускія ўлады да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і несправядліва затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі