Дзяцей запрашаюць на кастынгі ад імя брэнда “Сочный” — гэта падман!

27/10/2018 - 10:54

Брэнд “Сочный”, пад якім выпускаюць серыю фруктовых сокаў, стаў заслонай для дзеянняў падазронай групы “Кастынгі для дзяцей”. Суполка з’явілася ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. У суполцы абвяшчаюць кастынгі для дзяцей на здымкі рэкламы сокаў “Сочный”. Абяцаюць ганарар у 1300 долараў за ўдзел у праекце і рэпост допіса.

Бацькі размяшчаюць у гэтай групе фота сваіх дзяцей, пакідаюць кантактныя дадзеныя. Прадусарам праекта называе сябе нехта Аляксей Акімаў.

Кампанія “Аазіс Груп”, якая і выпускае  прадукцыю пад маркай “Сочный”, афіцыйна заяўляе, што ніякіх кастынгаў не абвяшчала, і раіць карыстальнікам сацыяльных сетак быць пільнымі. Цяпер кампанія рыхтуе пакет дакументаў, у тым ліку для падачы ў праваахоўныя органы.

Як піша TUT.by, асоба Акімава вельмі неадназначная. У 2013 годзе ён займаўся тым, што прастаўляў на грошы штампы з рэкламай сваіх відэа- і фотапаслугаў. Тады ён атрымаў штраф ад Мінгандлю. У 2014 годзе ён абвяшчаў фальшывы кастынг для серыяла “Універ”, а ў 2015 годзе прапаноўваў гомельскай спявачцы раскруткку ў абмен на інтым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі