Дзмітрыя Семчанку асудзілі на 15 сутак за мітынг, дзе ён быў як журналіст

11/09/2020 - 11:18

Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў экс-журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанку на 15 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 

Цікава, што падставай стаў мітынг 16 жніўня, калі Семчанка яшчэ працаваў на АНТ. На судзе ён патлумачыў, што быў на акцыі ў якасці журналіста 

"Я прызнаю, што ў гэты час быў там, але я тады там быў як журналіст і з адпаведным пасведчаннем. Размаўляў з людзьмі, каб высветліць абставіны і меркаванні, чаму яны там знаходзяцца. Я высвятляў як журналіст сітуацыю. Мне трэба было зразумець, што адчувае грамадства. Я журналіст і займаў вельмі адказную пасаду. Я не магу сказаць, што прымаў удзел у мітынгу. У мяне не было ні сцяга, ні транспаранта, ні да чаго не заклікаў", — цытуе oliner.by словы Семчанкі на судзе. 

Дзмітрый Семчанка падчас працы на тэлеканале АНТ узначальваў прэзідэнцкі пул. Аднак пасля жорсткіх разгонаў мірных дэманстрацыяў 9-12 жніўня ён сышоў з тэлеканала. "Маўчаць — значыць, памерці", — патлумачыў ён свой сыход. 

10 верасня да яго дадому прыехалі людзі ў масках і затрымалі журналіста ў яго дома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі