"Дзiкае паляванне караля Стаха" Караткевіча перакладуць на кітайскую мову

27/08/2019 - 09:18

Аповесць "Дзiкае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча перакладуць на кітайскую мову, інфармуе БЕЛТА. Выхад кнігі запланаваны на 2020 год да 90-х угодкаў з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка.

"Аднак неабходна пралічыць эканамічную выгаду, пачынаючы ад выдавецтва і заканчваючы паліграфічнымі паслугамі, а таксама прапрацаваць пытанні аўтарскага права, — кажа намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. — Нас Кітай нацэліў на тое, што ўсе праекты павінны быць эканамічна цікавыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі