Аўтамабіль Zubr / zubr-auto.by
Брэнд Zubr 3 снежня абвясціў, што стварае ў Беларусі вытворчасць аўтамабіляў. Міністэрства прамысловасці ў той жа дзень назвала гэтую інфармацыю фэйкам.
Дык быць ці не быць "Зубру" ў Беларусі? Еўрарадыё датэлефанавалася ў кол-цэнтр кампаніі і даведалася падрабязнасці.
Пад выглядам патэнцыйнага пакупніка тэлефаную па нумары, які пазначаны на сайце, і пытаюся, ці сапраўды ў іх можна купіць машыну. Бо ў СМІ напісалі, што інфармацыя пра выхад на рынак новага аўтабрэнда не адпавядае рэчаіснасці.
У адказ чую, што найбліжэйшым часам "пытанне будзе ўрэгуляванае".
— Не хвалюйцеся. Мы пакуль ніякіх папярэдніх замоў ні ў кога не бярэм. Гэтыартыкул [Заява Мінпрама ў дзяржаўных СМІ. — Еўрарадыё], вядома, выйшаў, мы таксама ў шоку. Але мяркую, што бліжэйшым часам — дзень-два, і пытанне вырашыцца.
— Міністэрства прамысловасці афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай і не адпавядае рэчаіснасці, — напісалі ў Мінпраме.
У брэнда запрацаваў і свой афіцыйны сайт. Там дэманструюць пяць мадэляў аўтамабіляў. Цэны стартуюць ад 59 900 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут