Дырэктарка "Польскай школы" з Брэста не выйшла пасля 72 гадзін затрымання

16/03/2021 - 10:06

Сёння пасля 72 гадзінаў у ІЧУ Брэста на волю не выйшла сузаснавальніца "Польскай школы" Ганна Панішава

Яе знаёмыя распавялі "Белсату", што сваякі пачалі яе пошук і даведаліся, быццам Панішава знаходзіцца ў Брэсцкім абласным псіханеўралагічным дыспансеры.

Праваабаронцы "Вясны" ў сваю чаргу сцвярджаюць, што Панішава ўжо знаходзіцца ў СІЗА №7.  

Панішаву затрымалі 12 сакавіка, калі яна вярнулася ў Беларусь з Польшчы. Перад гэтым у Беларусі пачалі крымінальную справу аб гераізацыі ваенных злачынцаў. Нагодай стала нейфіцыйнае святкаванне "Дня праклятых салдатаў", якое зладзілі актывісты арганізацыі. Гэтым святам у Польшчы ўшаноўваюць салдатаў Арміі Краёвай, якія ў другой палове 1940-х ваявалі супраць камуністычнай улады. 

Афіцыйны Мінск заявіў, што на святкаванні ў Брэсце ўшаноўвалі памяць ваеннага злачынцы Рамуальда Райса-"Бурага" — аднаго з камандзіраў такога атраду АК. Байцы "Бурага" спалілі на Беласточчные пяць беларускіх вёсак і забілі некалькі дзясяткаў мірных беларусаў. 

За ўдзел у брэсцкім святкаванні з Беларусі быў высланы консул Ежы Цімафеюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі