Дырэктар нанёс страты прадпрыемству ў Жодзіне на 1 мільярд

25/01/2016 - 18:40

У дачыненні да дырэктара аднаго з прадпрыемстваў Жодзіна, якое ўваходзіць у "БелАЗ-Холдынг", распачалі крымінальную справу па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Як паведамляе БелаПАН, падазроны імкнуўся спрыяць у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці і атрыманні прыбытку сваім сябрам і сваякам. Таму ён арганізаваў закупкі тавараў, работ і паслуг у камерцыйных арганізацыях па завышаных цэнах, без правядзення прадугледжаных на прадпрыемстве канкурэнтных працэдур. Страты якія яно атрымала, ацэньваюцца на суму каля 1 млрд рублёў.

Акрамя таго, дзеяннямі падазронага нанесены ўрон дзяржаўным інтарэсам, які выразіўся ў зніжэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг прадпрыемства, якое ўваходзіць у "БелАЗ-Холдынг". Доля дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах удзельнікаў холдынга складае 100%, пры гэтым ён з`яўляецца адзіным вытворцам вялікагрузнай кар`ернай тэхнікі ў краіне.

За ўчыненне названых супрацьпраўных дзеянняў у выпадку даказанасці віны кіраўніку можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі