Дырэктар "Ладэ" расказаў, колькі падаткаў яны даплацілі, каб адчыніць медцэнтр

05/10/2022 - 07:46

Дырэктар медцэнтра "ЛАДЭ" Уладзімір Гарбачоў не лічыць, што кампанія адкупілася ад органаў, каб ёй вярнулі ліцэнзію, піша sputnik.by. Чуткі на гэты конт Гарбачоў пракаментаваў так:

"Мне складана каментаваць гэта, паколькі я не думаю падобнымі катэгорыямі. Магу толькі выказаць здагадку, што гаворка ідзе пра тое, што ў рамках праверкі КДК былі выяўленыя асобныя факты няправільнай трактоўкі намі вызначаных у сферы падатковага заканадаўства нормаў. Па выніках праверкі, мы, у адпаведнасці з заканадаўствам, ажыццявілі карэкціроўку справаздачнасці і даплацілі ў рэгіянальныя бюджэты каля 236 тысяч рублёў".

Мінздароўя прыпыніла працу медцэнтра "ЛАДЭ" 16 траўня пасля праверак. У ведамстве заявілі пра шматлікія парушэнні ў дзейнасці медцэнтра. Аднавіць працу "ЛАДЭ" змог толькі праз месяц.

Гарбачоў кажа, што падчас праверак сапраўды былі выяўленыя недахопы ў дзейнасці медцэнтраў. Іх у максімальна сціслыя тэрміны ліквідавалі. Гендырэктар дадае, што сітуацыя дазволіла атрымаць сур'ёзныя ўрокі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі