Дырэктар Інстытута гісторыі Даніловіч стаў рэктарам Акадэміі кіравання

21/09/2020 - 11:13

21 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых прызначэнняў.

Рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце стаў Вячаслаў Даніловіч, перадае БЕЛТА. Дагэтуль ён займаў пасаду дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Змянілся рэктары ў трох медыцынскіх універсітэтах. Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт узначаліў Сяргей Рубніковіч, рэктарам Гомельскага медуніверсітэта стаў Ігар Стома, а Гродзенскага — Алена Кроткава.

Галоўным санітарным лекарам стаў Аляксандр Тарасенка

Першым намеснікам міністра фінансаў прызначаны Дзмітрый Кійко, звычайнымі намеснікамі будуць Вольга Тарасевіч і Алена Печань.

Адбыліся змены і ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці. Першым намеснікам старшыні тут стаў Пётр Броўкін, а намеснікам — Мікалай Бабёр.

Таксаам Лукашэнка ўзгадніў Сяргея Нікіфаровіча на пасаду дырэктара "БелАЗа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі