"Дынама-Мінск" перамагло "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада па булітах

18/02/2016 - 22:07

18 лютага мінскі хакейны клуб "Дынама" прымаў на сваёй арэне "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Для мінскага клуба гэта быў апошні матч у цяперашнім чэмпіянаце КХЛ, бо наша каманда выбывае з яго.

Асноўны час гульні завяршыўся з лікам 2:2 (0:1, 1:0, 1:1). У "зуброў" вызначыліся Пол Шчыхура ў другім перыядзе і Джонатан Чычу — у трэцім.  

Авертайм таксама не вызначыў пераможцу. У серыі булітаў перамогу мінскаму клубу прынёс Мэт Элісан — 3:2.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі