Двум магілёўцам прысудзілі па пяць гадоў за заклікі біць АМАП

28/09/2021 - 10:18

Сяргея Пруса і Дзмітрыя Бондарава прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за відэа ў Instagram, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Такі прысуд вынес 27 верасня Магілёўскі абласны суд. Магілёўцаў прызналі вінаватымі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (ч. 3 арт. 130 КК).

Паведамляецца, што нецвярозыя маладыя людзі размясцілі ў Instagram відэаролік, у якім заклікалі біць амапаўцаў. "Маладыя людзі заклікалі на відэа збіваць супрацоўнікаў АМАП і іншых праваахоўнікаў. У гэтым жа роліку быў паказаны іх удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з пратэставай атрыбутыкай. Пасля свой учынак фігуранты крымінальнай справы патлумачылі алкагольным ап’яненнем і ўплывам на іх інфармацыі ад дэструктыўных групаў у сацыяльных сетках", — адзначылі ў пракуратуры.

Дарэчы, адзін з падсудных мае інваліднасць. 

На судзе абодва цалкам прызналі сваю віну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі