Двухгадовая дзяўчынка прапала ў лесе: сабака пагадзіўся быць яе падушкай

24/09/2023 - 15:11

Сабака / pixabay

Двухгадовая дзяўчынка прапала ў лясах Мічыгана. Калі паліцыянты знайшлі яе, яна спала на сваім маленькім сабачку, як на падушцы, расказвае The Insider.

Дзіцё зыйшло з хаты ў суправодзе двух сабак, што належаць сям'і. Пошукавая аперацыя скончылася паспяхова. Калі дзяўчынку знайшлі прыкладна ў пяці кіламетрах ад хаты, паліцыянтам адкрылася чароўная карціна.

Дзіцё спала на зямлі, згарнуўшыся каля сабакаў. Маленькі сабачка пагадзіўся быць яе пухнатай падушкай.

“Іншы сабака лёг побач і ахоўваў яе”, — расказвае адзін з паліцыянтаў.

Дапамога лекараў дзіцяці не запатрабавалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі