Двух ухілістаў са Столінскага раёна асудзілі на вялікія штрафы

05/09/2017 - 17:27

Двух ухілістаў са Столінскага раёна Брэстчыны аштрафавалі на 3450 рублёў кожнага. Пра гэта ў каментары агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца Брэсцкага абласнога суда Алена Кардзялюк.

Абедзве крымінальныя справы разглядалі сёння ў абласным судзе ў апеляцыйным парадку. Яшчэ 24 ліпеня суд Столінскага раёна асудзіў хлопцаў за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу і аштрафаваў іх на значную суму — па 150 базавых велічыняў кожнаму.

Абвінавачаныя абскардзілі прысуд у судзе вышэйшай інстанцыі. Аднак судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула вырак раённага суда без зменаў. 5 верасня прысуды набылі законную моц.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі