Двух памежнікаў з "Новай Гуты" асудзілі за дзедаўшчыну

20/07/2018 - 19:05

20 ліпеня суд Гомельскага раёна вынес прысуд за дзедаўшчыну двум памежнікам, якія служылі ў вайсковай часці 1242 на памежнай заставе "Новая Гута". 

Кожны з іх правядзе два гады і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, піша gp.by. Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Перад судом апынуліся два стараслужачыя — 20-гадовы Раман Гладкі і 22-гадовы Сяргей Гузееў. Паводле звестак следства, са студзеня па люты 2018 года яны прымушалі навабранцаў адціскацца, прысядаць, білі далоняміі па перакрыжаваных на лбе руках ("давалі лася"). Былі ў іх арсенале і бессэнсоўныя пытанні — напрыклад: "Чым памідор ад трактара адрозніваецца? Памідор чырвоны, а ў трактара дзверы адчыняюцца". За недакладны адказ шарагоўца чакала пакаранне. 

Таксама шарагоўцы мусілі атрымліваць у "дзядоў" дазвол, каб ісці спаць. Паведамляецца, што падчас такіх здзекаў некаторыя салдаты гублялі прытомнасць. Пры гэтым шарагоўцы не былі падначаленымі гэтых "дзядоў".

Пацярпелымі на судовым працэсе праходзтлт сем салдатаў. Аднак адзін з іх заявіў, што не мае прэтэнзіяў да абвінавачаных. 

Былыя памежнікі сваю віну прызналі часткова. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі