Дворнікаў у Віцебску завабліваюць на працу абяцаннем кватэраў

18/08/2026 - 17:29

Віцебску бракуе дворнікаў, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Віцебскі гарвыканкам прыдумаў, як выправіць дэфіцыт дворнікаў.

10 жніўня чыноўнікі прынялі рашэнне №1206, якое карэктуе ранейшае рашэнне гарадскіх уладаў наконт раздачы арэнднага жылля.

Як заўважыла "Віцебская Вясна", у пералік тых, каго лічаць першачарговымі атрымальнікамі жылля гэтай катэгорыі, дадалі прадстаўнікоў яшчэ некалькіх "запатрабаваных пасадаў". Гэта майстар па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту жыллёвага фонду, наладчык кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў, слесар-сантэхнік, трактарыст, фельчар.

Пры гэтым колькасць арэндных кватэраў у Віцебску, якія здаюцца штогод, нідзе не называецца. Таму цяжка меркаваць, наколькі хопіць жылля прадстаўнікам "дэфіцытных" спецыяльнасцяў.

Пагатоў, у першую чаргу арэндным жыллём загадана забяспечваць вайскоўцаў і  сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі