Двое туркаў прарываліся ў Польшчу праз Беларусь, але іх затрымалі памежнікі

28/09/2019 - 09:56

Дваіх грамадзянаў Турцыі затрымалі беларускія памежнікі, калі парушальнікі спрабавалі нелегальна трапіць на польскую тэрыторыю. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, гэта здарылася 26 верасня ў Гродзенскай вобласці каля населенага пункту Польныя Багатыры ў 3,5 км ад мяжы.

Мужчыны 1978 і 1991 гадоў нараджэння ішлі на “штурм” Еўрасаюза з рэжучымі інструментамі і нажом. У іх таксама знайшлі ноўтбук, мабільныя тэлефоны, зменную вопратку, прадукты і грошы ў рознай валюце. Затрыманыя сказалі, што хацелі трапіць у Польшчу ў пошуках лепшай долі. Турэцкіх гасцей змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Ад пачатку год гродзенскія памежнікі затрымалі каля 40 выхадцаў з краінаў Заходняй Азіі, якія спрабавалі трапіць праз Беларусь на тэрыторыю ЕС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі