Двое судзяў Эканамічнага суда Мінска атрымалі вялікія турэмныя тэрміны

04/07/2016 - 14:25

Двое суддзяў Эканамічнага суда горада Мінска атрымалі вялікія турэмныя тэрміны за карупцыйныя злачынствы. Як перадае БЕЛТА, суддзя Юрый Грушэцкі атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органаў і судах цягам пяць год. Яго прызналі вінаватым у махлярстве, дачы і атрыманні хабару.

Суддзя Алена Мельнікава прызнаная вінаватай у атрыманні хабару. Яе асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Цягам 5 год яна не зможа працаваць у праваахоўных органах і судах і будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Па справе праходзілі яшчэ чацвёра фігурантаў, якія атрымалі меншыя тэрміны. Віктар Вінцкевіч атрымаў 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Алена Халецкая — 3,5 гады агульнага рэжыму з канфіскацыяй. Андрэй Рыкун атрымаў 3 гады хатняй “хіміі”, Наталля Грэцкая — такое ж пакаранне на 2 гады.

Прысуды не падлягаюць абскарджанню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі