Двое расійскіх паліцэйскіх збеглі ва Украіну (відэа)

11/04/2019 - 10:19

Двое расійскіх паліцэйскіх (адзін з іх мае званне капітана) збеглі ва Украіну і папрасілі палітычнага прытулку. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. Падчас апытання яны заявілі, што на радзіме іх пераследуюць за прынцыповую пазіцыю ў справе барацьбы са злачыннасцю, у прыватнасці з наркамафіяй. Адно затрыманне выявіла, што крымінал мае цесныя сувязі з уладнымі структурамі. У выніку крымінальную справу распачалі супраць праваахоўнікаў. І яны рашыліся на ўцёкі.

Украінскі бок цяпер правярае гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі