Дварковіч назваў умову павелічэння бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь

05/04/2017 - 11:25

Расійскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч назваў умову павелічэння бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь. Паводле яго слоў, яны павялічацца з 13 красавіка толькі ў выпадку, калі беларускі бок даплаціць за пастаўлены газ, інфармуе РІА “Новости”.

Як вядома, 3 красавіка па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна было заяўлена, што ўсе праблемныя пытанні ў нафтагазавай сферы знятыя. На наступны дзень намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь атрымае ад Расіі штогод да 2024-га 24 млн тон нафты. І пастаўкі мусяць быць адноўленыя не пазней за 13 красавіка. Запазычанасць нашай краіны за пастаўкі газу склала 726 млн долараў. Як вядома, яна ўтварылася з-за таго, што ў Мінску лічылі несправядлівым кошт на расійскі газ і ў аднабаковым парадку сталі плаціць па “сваёй” цане. Перамовы працягваліся з 2016 года і не давалі выніку, а ў Маскве “ўключылі лічыльнік” ды скарацілі пастаўкі нафты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі