Два суды за адно фота — як улады праследуюць анархістаў

28/01/2019 - 08:45

Актывісты анархісцкага руху Вячаслаў і Марына Касінеравы 25 студзеня былі паўторна аштрафаваныя за фота ў Фэйсбуку. Вячаслаў атрымаў 1275 рублёў штрафу, Марына — 1020 рублёў. Адметна, што ў лістападзе 2018 года іх ужо штрафавалі за гэтае ж фота.

Чым небяспечны апублікаваны Касінеравымі ў Фэйсбуку фотаздымак? Ці можна двойчы штрафаваць за адно і тое ж? Чаму пасля першага прыгавору яны не прыбралі “правакацыйны” здымак? Ці сапраўды прычына пераследу ў здымку?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў.

 

У студыі Еўрарадыё актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі