Дрыгу на пасадзе першай намесніцы міністра культуры заменіць Карчэўская

13/11/2018 - 10:52

Наталля Карчэўская стала першай намесніцай міністра культуры. Згоду на яе прызначэнне даў 13 лістапада Алякандр Лукашэнка, піша БЕЛТА. Раней гэтую пасаду займала Ірына Дрыга — з яе імем звязаны нядаўні скандал з нацыянальным конкурсам на кінафэсце "Лістапад", калі чыноўнікі адсунулі кінематаграфістаў ад падбору фільмаў на нацыянальны конкурс фестывалю. 

Наталля Карчэўская — харэограф, была дэканам факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ва ўніверсітэце культуры. 

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Сяргея Шарамецьева намеснікам міністра культуры. Раней гэтую пасаду займаў Аляксандр Яцко. Шарамецьеў быў дарадцам беларускай амбасады ў Расіі, быў кіраўніком Дзелавога і культурнага комплексу амбасады Беларусі ў Расіі. 

Наталля Карчэўская. Фота: minsknews.by
Сяргей Шарамецьеў. Фота: embassybel.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі