Паўабаронцы Станіслаў Драгун і Ігар Стасевіч не згуляюць у Сафіі ў матчы 2-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — ЦСКА. Яны не ляцяць у Балгарыю. Пра гэта "Прессболу" паведаміў галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі.
У Драгуна і Стасевіча было падазрэнне на каранавірус. 15 верасня каманда зноў здавала тэсты, іх вынік пакуль невядомы. Станіслаў і Ігар ў тэставанні не ўдзельнічалі — напярэдадні ў іх пагоршылася самаадчуванне. Яны ў самаізаляцыі.
БАТЭ згуляе з ЦСКА 17 верасня. Па выніках гэтага паядынку адна з каманд трапіць у 3-ці раўнд кваліфікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.