Домрачаву ўключылі ў папярэдні склад зборнай Беларусі

30/12/2016 - 14:24

Дар'ю Домрачаву ўключылі ў папярэдні склад зборнай Беларусі для ўдзелу ў 4-м этапе Кубка свету па бятлоне ў нямецкім Оберхофе. Ён пройдзе 5-8 студзеня 2017 года.

Як піша "Біятлон online", папярэдні склад беларускай зборнай наступны: жанчыны — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава і Ганна Сола, мужчыны — Уладзімір Чапелін, Раман Елятноў, Максім Верабей, Аляксандр Дарожка, Сяргей Бачарнікаў.

Дар'і Домрачавай 30 гадоў. Яна цалкам прапусціла з-за хваробы сезон 2015/2016 гадоў, а ў сувязі з нараджэннем дачкі прапусціла першыя тры этапы бягучага сезону.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі