Доктар, што адмовіла ў статыстыцы па COVID-19 у Баранавічах, — на бальнічным

29/04/2020 - 10:46
pexels.com

Баранавіцкая доктарка, якая стала вядомай пасля фразы: "Статыстыка — гэта не тое, што людзям трэба ведаць", сышла на бальнічны. У занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Еўрарадыё пацвердзілі, што Вольгі Аніскевіч цяпер няма на працоўным месцы. На пытанне аб тым, на што яна хварэе, супрацоўнік Цэнтра адказаў: "Нічога сур'ёзнага".

13 красавіка ў каментары журналістам Intex-press, якія спрабавалі высветліць колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў Баранавічах, Вольга Аніскевіч заявіла: усім вядома, што ў горадзе ёсць людзі з каранавірусам, але тое, як змяняецца іх колькасць, не так цікава:

"Народ пачынае супастаўляць, на якую вуліцу прыязджала машына. Пакуль яшчэ не пішуць на платах прозвішчы, але могуць пачаць гэта рабіць. Статыстыка — гэта не тое, што людзям трэба ведаць".

Аніскевіч дадала, што ў яе ёсць зводкі аб колькасці пацыентаў, але яна бачыць толькі шкоду ў іх распаўсюдзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі