Доказаў дастаткова. Генпракуратура накіравала справу Коржыча ў Вярхоўны cуд

04/07/2018 - 22:28

Генеральная пракуратура скончыла праверку крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча ў Печах. 4 ліпеня справа накіравана ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці.

Вызначэнне падсуднасці — гэта размеркаванне справаў, якія падлягаюць разгляду, паміж судамі. Інакш кажучы, цяпер у Вярхоўным судзе павінны вырашыць, у якім судзе першай інстанцыі будзе слухацца справа аб смерці 21-гадовага пінчука.

"Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых, суадносных і дапушчальных доказаў вінаватасці абвінавачаных, поўным, усебаковым і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынства, пагадзіўся з крымінальна-прававой кваліфікацыяй іх дзеянняў", — паведамляюць у Генпракуратуры.

Пракурор пакінуў без зменаў меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, якая ўжываецца ў дачыненні да абвінавачаных.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі