Для ракет ATACMS, якія атрымала Украіна, даступная амаль ўся Беларусь

25/04/2024 - 06:58

Ракета ATACMS / twitter.com/ukraine_map

Для ракет ATACMS, якія атрымала ад ЗША Украіна, даступная амаль ўся тэрыторыя Беларусі. У тым ліку БелАЭС, не кажучы ўжо пра Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Ракеты не даляцяць толькі да аб'ектаў на поўначы нашай краіны.

Між тым, Украіна, якая ваюе з Расіяй, не збіраецца нападаць на Беларусь, актыўна будуе абарончыя ўмацаванні каля мяжы з РБ. На гэта нядаўна звяртаў увагу і Аляксандр Лукашэнка. З'яўленне ва Украіны ракет далёкага радыусу дзеяння — гэта стрымліваючы фактар для яго. Напрыклад, заўважна, як змянілася рыторыка Лукашэнкі ў дачыненні ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Напярэдадні стала вядома, што ЗША вясной 2024-га таемна паставілі Украіне ракеты ATACMS з радыусам дзеяння да 300 км. Украінскія Узброеныя сілы ўжо паспяхова выкарысталі іх на фронце (удары па аэрадроме ў Джанкоі і па вайсковым аб'екце ў Бярдзянску).

twitter.com/ukraine_map

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі