Для куплі квіткоў на міжнародны цягнік цяпер спатрэбіцца больш звестак

16/05/2019 - 07:03

Беларуская чыгунка змяніла правілы куплі квіткоў на міжнародныя цягнікі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Ужо з 16 траўня пры куплі квітка ў міжнародны цягнік акрамя прозвішча і нумара дакумента, які сведчыць асобу, неабходна паведаміць імя і дату нараджэння пасажыра.

Гэтае патрабаванне дзейнічае як пры звароце ў касу, так і пры афармленні электронных квіткоў.

Паведамляецца, што адпаведныя змены прадугледжаныя пастановай Саўміна № 240 "Аб змяненні пастаноў Савета міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння памежнай бяспекі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі