Для аматараў порна прыдумалі сістэму аховы ад непажаданых сведкаў

28/05/2017 - 12:58

Порнасат xHamster распрацаваў дэтэктар руху Minimeyes, створаны спецыяльна для таго, хто таемна глядзіць порна. Гэта невялікая прылада, якая сочыць за рухам у пэўным кірунку. Карыстальніку прапануюць усталёўваць дэтэктар там, адкуль можа нечакана нехта прыйсці — напрыклад, начальнік або жонка.

Калі Minimeyes заўважае рух, яна аўтаматычна хавае на кампутары ўладальніка ўсе вокны і выключае гук. Цяпер на пытанне: “А то ты робіш?” чалавек шчыра можа адказаць: “Нічога”.

Minimeyes існуе ў двух варыянтах: інфрачырвоны датчык, які можна паставіць на стол, і магнітны сэнсар, які мацуецца на дзверы. Сістэма працуе з Windows і macOS, а ў будучыні заяўленая падтрымка тэлефонаў і планшэтаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі