Дэйв Льюіс будзе галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі да 2018 года

20/05/2016 - 20:26

Дэйв Льюіс будзе галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі да 2018 года. Пра гэта ў пятніцу паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.

Паводле яго слоў, канадскі спецыяліст працягне кіраваць камандай незалежна ад выступу ў вераснёўскай алімпійскай кваліфікацыі, інфармуе БелаПАН.

Як вядома, на чэмпіянаце свету ў Расіі хакейная зборная Беларусі выступіла правальна, яна была ў кроку ад вылету з эліты.

Старшыня федэрацыі хакея Беларусі назваў казлом аўтара скаргі на Стася

Фіны... ўзарвалі браму беларуса Віталя Коваля (відэа)

21 траўня ў Маскве пройдуць паўфінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі. Зборная ЗША згуляе з Канадай, а Фінляндыя — з Расіяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі