Дэпутаты аднагалосна прынялі праект бюджэту ў другім чытанні

05/10/2016 - 11:12

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі аднагалосна прынялі праект бюджэту на 2017 год у другім чытанні. Падчас галасавання ў зале было толькі 100 дэпутатаў з 110, 98 прагаласавала за, двое не бралі ўдзелу ў галасаванні.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у бюджэце прадугледжанае павелічэнне заробкаў бюджэтнікам на 9%, а сам бюджэт будзе прафіцытным. Перавышэнне даходаў над расходамі складзе 1,5 мільярда рублёў, якія накіруюць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу.

У бюджэт закладзеная цана на нафту ў 35 даляраў за барэль і інфляцыя ў 15-17%.

На першым галасаванні па бюджэце 98 дэпутатаў прагаласавала за, 1 — супраць і 5 не галасавала. Падчас абмеркавання толькі адзін дэпутат задаў два пытанні міністру фінансаў Уладзіміру Амарыну. На прыняцце рашэння дэпутатам хапіла 40 хвілін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі