Дэпутата Рады, які сустракаўся з Лукашэнкам, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

24/12/2021 - 05:55

На дэпутата Вярхоўнай Рады Яўгена Шаўчэнку Служба бяспекі Украіны пачала крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе. 

"Шыюць мне стварэнне "рускага свету" ва Украіне. Больш тупой нагоды не змаглі знайсці для выканання замовы і ліквідацыі канкурэнта. Звязана гэта з маім сяброўствам з Беларуссю", — напісаў дэпутат у сацсетках.

Шаўчэнка неаднаразова бываў у Беларусі і сёлета нават прысутнічаў на Усебеларускім народным сходзе, адкуль посціў сэлфі ў сацсеткі. У красавіку 2021-га Шаўчэнка сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ужо ў траўні яго выключылі з фракцыі прэзідэнцкай партыі "Слуга народа". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі