Дэпардзьё пераедзе у Беларусь і будзе жыць сярод сялян

04/09/2015 - 12:25

Акцёр Жэрар Дэпардзьё заявіў пра тое, што хоча пераехаць у Беларусь і жыць сярод сялянаў. Такімі планамі ён падзяліўся з французскім выданнем Le Figaro.

Ён распавёў, што цяпер жыве ў Італіі, але будзе перабірацца ў Беларусь, “бо там прыгожа, і прэзідэнт — добры чалавек”.

Акцёр таксама сказаў, што яму не падабаецца Еўропа з-за палітыкі і праблем з мігрантамі.

Дэпардзьё наведаў Беларусь у ліпені ў рамках працы над фільмам “Нармандыя — Нёман”, а таксама сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас гэтай сустрэчы кіраўнік Беларусі пазнаёміў французскага артыста з некаторымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі і навучыў касіць траву, паведамляюць замежныя СМІ.

Дарэчы, акцёр мае расійскае грамадзянства, якое атрымаў у пачатку 2013 года, бо не хацеў плаціць вялікія падаткі на багацце ў сябе на радзіме. Але Дэпардзьё не стаў жыць у Расіі, дзе яго добра прынялі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі