Дэлсі Радрыгес / Коммерсантъ
Вярхоўны суд Венесуэлы прызначыў віцэ-прэзідэнтку Дэлсі Радрыгес часовай кіраўніцай краіны.
Раней Радрыгес заяўляла, што ў Венесуэле "ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго завуць Нікалас Мадура". Гэтыя словы супярэчылі заявам Дональда Трампа, які сцвярджаў, што ЗША ўжо вядуць кантакты з Радрыгес і што наземнай вайсковай аперацыі можна пазбегнуць, калі віцэ-прэзідэнтка "зробіць тое, што ад яе патрабуецца".
На гэтым фоне асабліва іранічна гучыць заява Аляксандра Лукашэнкі, які абвясціў "Год жанчыны" — і, здаецца, пачынаецца ён менавіта ў Венесуэле.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут