Дэлегатаў Каардынацыйнай рады спрабуюць шантажаваць спецслужбы Лукашэнкі

23/06/2026 - 10:57

Рыта Гаціх / фота з яе старонкі на Фэйсбуку

Спецслужбы Лукашэнкі спрабуюць шантажаваць актывістаў беларускай дыяспары

Ліст з пагрозамі атрымала на электронную пошту актывістка беларускай дыяспары ў Чэхіі, дэлегатка Каардынайцыйнай рады ад кааліцыі "Латушка і Рух "За Свабоду" Рыта Гаціх. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Аўтар ліста пагражае абнародаваць фатаздымкі і звесткі прыватнага характару.

Адрас адпраўніка: AnonimBel1861@proton.mе. Цікава, што падпісаўся ён як "Кастусь Каліноўскі".

Раней пра ціск спецслужбаў Лукашэнкі на сваіх блізкіх паведаміла дэлегатка Каардынацыйнай рады Таццяна Крапіневіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі