"Дата генератар": 20 мая 1574 года Генрых Валуа прыняў каралеўскую прысягу

21/05/2021 - 14:55

20 траўня 1574 года Генрых Валуа (1551–1589), першы выбарны король Рэчы Паспалітай, падпісаў тэкст каралеўскай прысягі, якая атрымала назву Генрыкавых артыкулаў. Гэтыя артыкулы сталі сродкам выйсця з цяжкай палітычнай сітуацыі, якая склалася пасле смерці караля Жыгімонта II Аўгуста.

Генрыкавы артыкулы (тэкст каралеўскай прысягі) канчаткова замацавалі юрыдычны падмурак Рэчы Паспалітай як рэспублікі паноў (магнатаў) і шляхты. Бо вярхоўная ўлада ў ёй належала вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў (магнатаў) і шляхты. Кароль фактычна з’яўляўся кіраўніком выканаўчай улады. За сваю дзейнасць ён адказваў перад вальным соймам. І ўсё яго жыццё — нават такія падзеі, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, —  было пад кантролем сойма.

Кожны новаабраны кароль абавязаны быў пацвердзіць згоду з кожным артыкулам прысягі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі