Даследаванне Gallup: Беларусы — самая скупая на эмоцыі нацыя ў свеце

21/07/2017 - 07:41
Скрыншот з YouTube.

"Інстытут Гэлапа" правёў даследаванне эмацыйнасці людзей у 142 краінах. Апытаных прасілі адказаць, ці адчувалі яны за папярэдні дзень пяць станоўчых і пяць адмоўных эмоцый. Пяць станоўчых — адчуванне, што ты добра адпачыў/адпачыла, што да цябе ставяцца з павагай, радасць, шмат усмешак і смеху, а таксама адчуванне, што ты вывучаеш ці робіш нешта цікавае. Пяць негатыўных перажыванняў — гнеў, стрэс, смутак, фізічны боль і трывога.

Беларусы па выніках апытання апынуліся ў групе краін, жыхары якіх у найменшай ступені адчуваюць станоўчыя эмоцыі, разам з Грузіяй, Азербайджанам, Літвой і Украінай.

У топе рэйтынгу — жыхары краін Лацінскай Амерыкі. Сусветныя лідэры па радасці — Парагвай, Коста-Рыка і Панама.

Што тычыцца адмоўных эмоцый, дык Беларусь — ні сярод лідэраў, ні сярод аўтсайдэраў. Горш за ўсё сябе адчуваюць жыхары Ірака і Паўднёвага Судана, а менш за ўсё падставаў для засмучэння у жыхароў Кыргызстана, Узбекістана. Тайваня, Казахстана і, неспадзявана, Расіі.

Але паводле сярэдняга паказчыку станоўчых/адмоўных эмоцый беларусы апынуліся самай скупой на эмоцыі краінай свету. У Беларусі сярэдняя колькасць адказаў "так" на ўсе 10 пытанняў аб эмоцыях — усяго 37%.

А самай эмацыйнай краіны апынуўся Эквадор. Там сярэдняя колькасць станоўчых адказаў на эмацыйныя індыкатары склала 60%.

Папярэдняе аналагічнае даследаванне Gallup праводзіў у 2015 годзе. Тады Беларусь ужо была адной з самых неэмацыйных краінаў. Менш эмацыйнымі, чым беларусы, былі азербайджанцы, жыхары Бангладэш, грузіны і манголы, паведамляе радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі