Дар'я Чульцова адмовілася даваць паказанні на судзе

09/02/2021 - 13:46

Аператарка "Белсата" Дар'я Чульцова на судовым працэсе адмовілася даваць паказанні, перадае "Белсат". Таму суддзя разглядае паказанні, якія журналістка дала на папярэднім следстве.

У сваіх паказаннях, Чульцова адмаўляе віну, у тым ліку ў працы без акрэдытацыі. Яна заяўляла, што нікога нікуды не заклікала, не арганізоўвала, ні да якіх дзеяняў не схіляла.

"У матэрыялах няма доказаў супрацьпраўных дзеянняў, няма тлумачэнняў, што такое дэструкцыйныя Telegram-каналы і якія канкрэтна. Ніякіх лозунгаў не выкрыквала, на праезную частку не выходзіла. (...)
 
Мая згода на кампенсацыю стратаў "Мінсктрансу" не ёсць прызнаннем віны. Выплата кампенсацыі звязаная з магчымасцю гэта зрабіць на карысць прадпрыемства ў мэтах павышэння якасці ажыццяўлення паслуг"
, — цытуе паказанні Чульцовай "Белсат".

Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову судзяць за рэпартаж, які яны вялі з "Плошчы перамен" 15 лістапада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі