ДАІ: Вайны ў нас з байкерамі няма

19/04/2016 - 08:03

У мінскай Дзяржаўтаінспекцыі пракаментавалі паведамленні байкераў пра масавую адпраўку на штрафстаянкі матацыклаў. Яны лічаць, што пасля ўчорашняга здарэння, у якім пацярпеў супрацоўнік ДАІ, ім "аб'явілі вайну".

Ніякага мэтанакіраванага "палявання" на байкераў, як і "вайны" з імі няма, заявіла ў каментары сайту sputnik.by прэс-сакратар мінскай ДАІ Жанна Юран. Паводле яе слоў, ніякай асаблівай увагі да матацыклістаў няма. Не пацвердзла яна і масавую адпраўку матацыклаў на штрафстаянкі.

"Магчыма, кагосьці на штрафстаянку за штрафы ці адсутнасць правоў накіравалі", — кажа Юран.

Па факце ДТЗ, у якім пацярпеў інспектар ДАІ, распачалі крымінальную справу

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі