Дачка хакеіста Калюжнага выступіла ва ўкраінскім конкурсе "Голас. Дзеці"

14/11/2017 - 05:14

Дачка вядомага хакеіста Аляксея Калюжнага Ганна выступіла ў вядомым украінскім тэлешоў "Голас. Дзеці", піша tribuna.com

На конкурсе 11-гадовая дзяўчынка заявіла, што яе тата — легенда беларускага хакея і прыклад для пераймання. 

Ганна Калюжная выканала песню "Unstoppable" з рэпертуару Sia. Выступ беларускі быў прыняты вельмі добра, і дзяўчынка прайшла ў наступны раўнд.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі