Дачку беларускага пісьменніка Міхася Скоблы арыштавалі на 15 сутак

29/04/2022 - 08:54
Сафія Скобла / Фота з сацсетак

Дачку беларускага пісьменніка Міхася Скоблы Сафію асудзілі на 15 сутак арышту за "несанкцыянаванае пікетаванне". Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, пра затрыманне Сафіі стала вядома напярэдадні. Яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых. Ніякай інфармацыі пра прычыны і абставіны затрымання ў праваабаронцаў не было.

Учора дзяўчыну судзілі па адміністрацыйным артыкуле. Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ.  Суд палічыў, што мела месца "несанкцыянаванае пікетаванне", і пастанавіў арыштаваць Сафію на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі