Цыстэрна з чыстай пітной вадой з'явілася ў цэнтры Мінска

25/06/2020 - 06:59

Праблемы з чыстай пітной вадой стаў адчуваць і цэнтр Мінска. 

Мінчукі ў сацсетках сталі скардзіцца, што вада з кранаў у у раёне вакзала (Кастрычніцкі раён сталіцы) вельмі смярдзіць хлоркай. У 8:43 прэс-служба Мінгарвыканкама паведаміла ў сваім Telegram-канале, што цыстэрна з вадой прыбыла на Ульянаўскую, 32. 

Перад гэтым "Мінскводаканал" заявіў, што якасць вады ў трубах адпавядае санітарным нормам. А каб пазбавіцца кепскага паху, ваду трэба 10-15 хвілінаў зліваць. 

Напярэдадні без чыстай вады ў кранах засталіся жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі